| Тэматыка: | Рабочыя і сяляне, Лірычнае |
| Тэхніка: | Роспіс |
| Аб'ект: | Каледж / Універсітэт / Акадэмія |
| Даступнасць: | Патрабуецца дазвол |
| Месцазнаходжанне: | Бабруйск |
| Каардынаты: | 53.139504,29.209808 |
| Стан: | На мяжы знікнення |
Бабруйскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж
Энкаўстыка (жывапіс), выкананая на шасці лістах ДВП (канец 1980-х гадоў)
Цэнтральную частку энкаўстыкі займае выява трох фігур механікаў, якія абмяркоўваюць працоўныя моманты.
Вакол цэнтральнай часткі энкаўстыкі размешчаны чатыры сюжэты з рэальнымі момантамі і інтэр'ерамі савецкіх аўтасэрвісаў: замена колаў на легкавых аўтамабілях, абслугоўванне ЗІЛ-130, дыягностыка рухавіка, усталёўка рухавіка з дапамогай кранавай бэлькі.
Другая энкаўстыка прысвечана сістэме дыспетчарызацыі (лагістыкі) аўтамабільных перавозак. Цэнтральную частку карціны займае выява камп'ютарызаванай дыспетчарскай кансолі савецкіх спецыялістаў па лагістыцы. Левая частка энкаўстыкі адлюстроўвае будынак Бабруйскай аўтастанцыі з картай Бабруйска. Правая частка энкаўстыкі прысвечана сістэме міжгародніх грузаперавозак і савецкаму манапалісту ў гэтай галіне «Саўтрансаўта» з выявай найноўшага на той момант трактара МАЗ-5432.