| Дата стварэння: | 1990-е |
| Тэматыка: | Гістарычная і гістарычныя персоны, Лірычнае |
| Тэхніка: | Роспіс, Змешаная тэхніка |
| Аб'ект: | Каледж / Універсітэт / Акадэмія |
| Даступнасць: | Патрабуецца дазвол |
| Месцазнаходжанне: | Бабруйск |
| Каардынаты: | 53.153368,29.203321 |
| Стан: | Добра |
Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А.Я. Ларына
Дэкаратыўная панэль (1980-я гады) у камп'ютарным класе Бабруйскага дзяржаўнага каледжа імя А. Я. Ларына.
Аўтар (магчыма) праекта - Вольга Уладзіміраўна Паляк (архітэктар).
Панэль выканана студэнтамі каледжа і ўяўляе сабой выяву сярэднявечнага царкоўнага алтара з пяццю нішамі, у якіх размешчаны стылізаваныя роспісы. Цэнтральны малюнак займае партрэт манарха, над галавой якога распасціраюцца рукі Дзевы Марыі з Дзіцяткам Езусам і анёламі. Ад цара адыходзяць выявы асветнікаў, у тым ліку беларускіх асветнікаў Кірылы Тураўскага (крайняя левая ніша) і Францыска Скарыны (крайняя правая ніша). Уся плошча панэлі пакрыта картушамі і скруткамі з цытатамі вядомых людзей (П. Валерый, У. Дубоўка, У. Караткевіч, Ф. фон Шлегель, Цыцэрон, Д. Сантаяна), якія адносяцца да гісторыі і гістарычнай навуцы.