| Дата стварэння: | 1981 |
| Тэхніка: | Вітраж |
| Аб'ект: | Сталовая |
| Даступнасць: | Даступна |
| Месцазнаходжанне: | Свирский сельский Совет |
| Каардынаты: | 54.9022584,26.3991152 |
| Стан: | Выдатнае |
Былая сталовая каледжа
На Нарачанскія, Свірскія і Браслаўскія азёры, а таксама ў Камарова часта прыязджалі студэнты будучыя мастакі. Адным з любімых месцаў для пленэраў быў старажытны парк у Камарова, побач з якім знаходзілася вучылішча. У выніку дырэктар сельскагаспадарчай вучэльні Эдуард Вайцяховіч прапанаваў мастакам Юрыю Хілько і Юрыю Падаліну аформіць сталовую пры вучылішчы. Маладыя мастакі вырашылі зрабіць літыя вітражы, у якасці сюжэтаў былі выбраны тэмы і легенды Нарачанскага краю. Вітражы адлівалі на шклозаводзе Нёман у Бярозаўцы, на той момант на заводзе дзейнічала навучальная база шкловыдзімальшчыкаў. Мастакі працавалі разам з майстрамі
Сюжэт першага вітража звязаны з юнацкасцю і прыродай, на другім вітражы намалявана ўсё тое, чым шчодра дзеліцца зямля. Трэці вітраж прысвечаны рыбе, бо Нарачанскі край - гэта азёры, і азёрная чараўніца з воз. Нарач заўсёды дапамагае рыбакам. Чацвёрты вітраж звязаны з восенню і жывёльным светам.