| Дата стварэння: | 1987 |
| Аўтар: | Хвісевіч Анатоль Міхайлавіч, Сакалоў А.П. |
| Тэхніка: | Мазаіка |
| Аб'ект: | Палац грамадзянскіх абрадаў |
| Даступнасць: | Даступна |
| Месцазнаходжанне: | Брэст |
| Каардынаты: | 52.084585296086,23.714969026884 |
| Стан: | Патрабуе рэстаўрацыі |
Дом грамадзянскіх абрадаў
Палац грамадзянскіх абрадаў упрыгожвае мазаіка са шчаслівымі маладымі і бацькамі. Жаніх апранут у кашулю з вышаўкай, нявеста - у лёгкаю сукенку, пара маладых - цэнтральны элемент кампазіцыі. Злева і справа знаходзяцца мужчына з дзяўчынкай-першакласніцай і жанчына з дзіцем на руках - праекцыя будучага шчаслівага жыцця. За спінамі людзей пад сінім небам разгортваецца вялікі свет. Унізе мазаікі пераплятаюцца галінкі папараці. Мастакі ўключылі ў мазаіку элемент савецкай рэкламы - эмблему Дзяржстраху.