| Дата стварэння: | 1989 |
| Тэматыка: | Абстракцыя, Лірычнае |
| Тэхніка: | Барэльеф, Гарэльеф і чаканка, Змешаная тэхніка |
| Аб'ект: | Дом / Палас культуры |
| Даступнасць: | Даступна |
| Месцазнаходжанне: | Бабруйск |
| Каардынаты: | 53.166615348909,29.192533043546 |
| Стан: | Патрабуе рэстаўрацыі |
Палац мастацтва
Палац мастацтваў ад камбіната Бабруйскшына павінен быў стаць галоўным будынкам новага адміністрацыйнага цэнтра горада, паводле генплана 1978 г.
Складаная фігура Ікара сабрана з металічных і алюмініевых труб, свінцовых касетаў з рознакаляровым шклом усярэдзіне. Плошча перад ДК зроблена ў выглядзе ўзлётнай паласы, уздоўж якой стаялі ліхтарныя слупы з каркаснымі фігурамі (дэмантаваны). Будаўніцтва ДК працягвалася 15 гадоў, за інтэр'еры адказваў галоўны архітэктар г. Бабруйска Барыс Папоў, знешнім афармленнем займалася каманда маскоўскіх мастакоў з аб'яднання "Расманументмастацтва". Матэрыялы для афармлення прывозілі з усяго СССР, на Белшыне пад патрэбы будаўніцтва былі адкрыты спецыяльныя цэхі.