Монументальное искусство
Загрузка

Результаты фильтрации

Галерея

Точка

Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт Галоўпаштамт
Дата стварэння:1980
Аўтар:Пазняк Вячаслаў Аляксандравіч
Тэматыка:Нацыянальнае, Гістарычная і гістарычныя персоны
Тэхніка:Вітраж
Аб'ект:Адміністрацыйны будынак / мэрыя
Даступнасць:Даступна
Месцазнаходжанне:Мінск
Каардынаты:53.896440776424,27.551356634402
Стан:Выдатнае

Галоўпаштамт

Будаўніцтва будынка Галоўпаштамта працягвалася з 1949 г. па 1953 г., архітэктары Уладзімір Кароль і Абрам Дух. У выніку атрымалася пышная і пампезная неакласіка сталінскай эпохі. Фасад будынка, які выходзіць на праспект, нагадвае фантан Трэві, аперацыйная зала была зроблена ў выглядзе ратонды. У 1980 г. напярэдадні Алімпіяды ўнутры залы з'явіліся 15 вітражоў з архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі Беларусі, мастак Вячаслаў Пазняк, - атрымаўся хуткі тур па краіне. На шчасце, вітражы захаваліся, у адрозненні ад іншых прац мастака ў драматычным тэатры ім. Горкага.

Автор

Выберите автора.

Обратная связь

Написать нам