Монументальное искусство
Загрузка

Результаты фильтрации

Галерея

Точка

Станцыя метро "Інстытут культуры" Станцыя метро "Інстытут культуры" Станцыя метро "Інстытут культуры" Станцыя метро "Інстытут культуры"
Дата стварэння:1979-1981
Аўтар:Чайка Валерый Паўлавіч, Катовіч Сцяпан Іванавіч
Тэматыка:Нацыянальнае
Тэхніка:Вітраж
Аб'ект:Метро
Даступнасць:Даступна
Месцазнаходжанне:Мінск
Каардынаты:53.8851081,27.5390849
Стан:Выдатнае

Станцыя метро "Інстытут культуры"

Станцыя была пабудавана побач з Мінскім інстытутам культуры (адкрыўся ў 1975 г., зараз Беларускі інстытут культуры, ).
Мастакі Васіль Чайка і Сцяпан Катовіч зрабілі 12 вітражоў (13,5 м) з фігурамі архітэктара, музыканта, ткачыхі, шкловыдзімальніка, каваля, кнігадрукара, ганчара, адзін з герояў трымае ў руках батлейку. Каларыстыка і дэкор - адсылка да слуцкіх паясоў. За кошт чаргавання, на фоне белага збору станцыі, вітражы і дэкаратыўныя ўстаўкі ператвараюцца ў арнамент, які нагадвае вышыўку на беларускім народным строі.
Вітражы і дэкаратыўныя ўстаўкі былі зроблены з літога шкла на шклозаводзе Нёман, люстры з крышталю.

Автор

Выберите автора.

Обратная связь

Написать нам