| Тэматыка: | Гістарычная і гістарычныя персоны |
| Тэхніка: | Роспіс |
| Аб'ект: | Кінатэатр |
| Даступнасць: | Мае патрэбу ў праверцы (удакладненні) |
| Месцазнаходжанне: | Кобрын |
| Каардынаты: | 52.2110214,24.3457165 |
| Стан: | Патрабуе рэстаўрацыі |
Кінатэатр Вясёлка
З двух бакоў на кінатэатры Вясёлка над бакавымі ўваходамі зроблены сграфіта са звыклымі для манументальнага жывапісу сюжэтамі. З аднаго боку намалявана знаёмая кампанія з працоўнага, касманаўта, салдата, маладой жанчыны і пары ў нацыянальным адзенні, мабыць жыхары Палесся, вытворчыя і краязнаўчыя піктаграмы. З іншага - тры музы, таксама апранутыя ў нацыянальнае адзенне.
Унутры кінатэатра за парцьерай хаваецца вялікі роспіс з падрабязным аповедам пра гісторыю краю і сучаснасць. У гістарычнай частцы не абышлося без фігуры Суворава. У беларускай гісторыі расейскі палкаводзец займае мякка кажучы неадназначнае становішча. Недалёка ад горада Кобрына ў верасні 1974 г. войскамі Суворава была разбіта дывізія Серакоўскага з войска Тадэвуша Касцюшкі, пасля чаго Сувораў рушыў на Варшаву. Ва ўзнагароду за ваенныя перамогі Кацярына ІІ уручыла палкаводцу маёнтак Кобрынскі ключ, у склад якога ўваходзіў горад Кобрын.