| Дата стварэння: | 1981-1983 |
| Аўтар: | Шчасная Нінэль Іванаўна |
| Тэматыка: | Лірычнае |
| Тэхніка: | Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя (люстра) |
| Аб'ект: | Сталовая |
| Месцазнаходжанне: | Мінск |
| Каардынаты: | 53.912756864982,27.569613050061 |
| Стан: | Добра |
Кампазіцыі з фактурнага шкла ў адміністрацыйным корпусе "Гарызонт"
У холах другога і трэцяга паверхаў былога камбіната грамадскага харчавання ВА "Гарызонт" захаваліся аб'ёмныя ажурныя кампазіцыі Нінэль Шчаснай: два трыпціхі "Птушкі ў садзе" і "Птушкі ў небе". Мастачка стала эксперыментавала. Нінэль Шчасная прыдумала спосаб як з плоскага шкла зрабіць скульптуру: яна змацавала дэталі дротам, мацаванне стала часткай кампазіцыі і базавым узорам. Першы раз тэхніка была выкарыстана пры стварэнні вітража для рэстарана «Беларусь».
Першапачаткова пано "Птушкі ў садзе" і "Птушкі ў небе" былі механічнымі, шкляныя птушкі маглі круціцца вакол сваёй восі, такім чынам атрымліваўся эфект палёту. Складана паверыць, але кампазіцыі важаць больш за 7 т.