| Дата стварэння: | 1991 |
| Аўтар: | Драгун Фёдар Міхайлавіч |
| Тэматыка: | Абстракцыя |
| Тэхніка: | Вітраж |
| Аб'ект: | Бібліятэка |
| Даступнасць: | Даступна |
| Месцазнаходжанне: | Мінск |
| Каардынаты: | 53.9150628,27.5880172 |
| Стан: | Патрабуе рэстаўрацыі |
Вітражы ў Мінскай абласнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна
Вітражы “Лірыка” і “Драма”, мастак Фёдар Драгун, знаходзіцца ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. Пушкіна. Бібліятэка адкрылася ў 1971 г., вітраж з'явіўся ў 1991 г. Вітражы займаюць увесь лесвічны пралёт і прастора побач з уваходам. Супрацоўнікі бібліятэкі раяць прыходзіць увечары, калі садзіцца сонца і святло праходзіць праз вітражныя вокны.
Манументальнае мастацтва мяжы 1990-х гг. - абстрактнае і свабоднае. Рэпрэзентатыўная мадэль засталася ў мінулым. Ад мастака больш не патрабавалася зразумелая кампазіцыя. Манументальны твор мог быць асацыятыўным лірычным абагульненнем і адначасова асабістым выказваннем.