Монументальное искусство
Загрузка

Результаты фильтрации

Галерея

Точка

Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета
Дата стварэння:1980
Аўтар:Кузняцоў Яўгеніі Ільіч
Тэматыка:Лірычнае
Тэхніка:Кераміка
Аб'ект:Гасцініца
Даступнасць:Даступна
Месцазнаходжанне:Мінск
Каардынаты:53.9124702,27.5384141
Стан:Добра

Пано «Садоўніцы» гасцініца Планета

Гасцініца Планета будавалася спецыяльна да Алімпіяды. Афармленнем займалася цэлая каманда мастакоў. Пано ва ўнутраным дворыку і рэльеф на фасадзе зрабіў мастак Яўген Кузняцоў. Дзяўчаты з кветкамі нібы сустракаюць гасцей.
Керамічнае пано «Садаўніцы» – адзін з самых лірычных твораў у беларускім манументальным жывапісе.
Мастака хвалілі і лаялі адначасова. Адны крытыкі папракалі Кузняцова ў залішнім захапленні Адраджэннем і рамантызацыі, адыходзе ад савецкай і беларускай выявы. Іншыя наадварот падкрэслівалі пазачасавую працу і параўноўвалі «садаўніц» з жаночымі вобразамі Батычэлі. Кузняцоў выдатна разбіраўся ў гісторыі мастацтва, дома захоўвалася вялізная колькасць мастацкіх альбомаў. Цяпер пано пры гасцініцы Планета - адзіная праца мастака, якую можна свабодна ўбачыць.

Автор

Выберите автора.

Обратная связь

Написать нам