| Дата стварэння: | 1968 |
| Аўтар: | Ціханаў Іван Ціхановіч, Зайцаў Яўген Аляксеевіч |
| Тэматыка: | Флора і фаўна, Дзеці / Піянеры |
| Тэхніка: | Мазаіка, Вітраж |
| Аб'ект: | Кінатэатр |
| Даступнасць: | Даступна |
| Месцазнаходжанне: | Мінск |
| Каардынаты: | 53.899519,27.5631014 |
| Стан: | Добра |
Кінатэатр "Піянер"
Доўгі час кінатэатр "Піянер" лічыўся самым буйным дзіцячым кінатэатрам у БССР. Пабудаваны па праекце Рыгора Заборскага і Леаніда Левіна кінатэатр адкрыўся ў 1966 г. на вуліцы Энгельса. Будынак - выдатны прыклад архітэктуры ранняга савецкага мадэрнізму з вялікай адкрытай прасторай і суцэльным шкленнем, праз якое бачна ўнутранае фае з мазаікай і зімовым садам.
Першапачаткова планавалася зрабіць дзве кіназалы, але архітэктары змянілі праект, так у будынку з'явіўся лялечны тэатр. Падзел на тэатр і кіно бачны па вітражы на фасадзе: тая частка, дзе намаляваны казачныя героі ставіцца да тэатра, усмешлівы Гагарын - гэта тэрыторыя кіно.
Унутры, у фае кінатэатра "Піянер", знаходзіцца вялікае мазаічнае пано "Шчаслівае дзяцінства", зімовы сад, дэкаратыўная рашотка і басейн. Аўтары мазаікі -мастакі Іван Ціханаў і беларускі класік Яўген Зайцаў, які калісьці вучыўся ў мастацкіх майстэрнях Шагала. На мазаіцы ёсць шчаслівыя дзеці з розных краін і кантынентаў, жывёлы і жаночая фігура, якая нагадвае багіню ўрадлівасці Дэметру.