| Тэхніка: | Мазаіка |
| Аб'ект: | Завод / фабрыка |
| Даступнасць: | Даступна |
| Месцазнаходжанне: | Гродна |
| Каардынаты: | 53.7037708,23.8180973 |
| Стан: | Патрабуе рэстаўрацыі |
"Голас свету", мазаіка, смальта. А.І. Салятыцкі, А.І. Гаршкавоз, В.У. Церабун, Г.У. Буралкін, В.М.Карнееў, сяр. 1980-х
Мазаіка на адміністрацыйным корпусе былога прамысловага гіганта "Аўтамагнітола", па сваім пафасе і размаху нагадвае мазаічныя пано на Брэсцкім электрамеханічным заводзе. Да 1980 г. гродзенскі завод быў філіялам брэсцкага. Над мазаічным пано працавалі гродзенскія мастакі і скульптары.
Скульптары і мастакі Анатоль Салятыцкі, Анатоль Гаршкавоз, Уладзімір Церабун, Генадзь Буралкін, Віталь Карнееў змаглі стварыць эпічнае твор з магутным пасылам.. У ніжняй частцы мазаікі можна ўбачыць зрынутую зброю.