Монументальное искусство
Загрузка

Результаты фильтрации

Галерея

Точка

Рэстаран "Арбат" Рэстаран "Арбат" Рэстаран "Арбат" Рэстаран "Арбат" Рэстаран "Арбат" Рэстаран "Арбат"
Дата стварэння:1978
Аўтар:Кіршчына Тамара Іосіфаўна
Тэхніка:Кераміка
Аб'ект:Рэстаран / кафе
Даступнасць:Даступна
Месцазнаходжанне:Мінск
Каардынаты:53.93435,27.64826
Стан:Страчана

Рэстаран "Арбат"

Перад лініяй жылых дамоў былі пабудаваны магазін Саюздруку (цяпер Белкніга), магазін з аптымістычнай назвай Шчасце (цяпер гэта магазін сеткі Санта-Брэмар) і кафэ «Арбат» (цяпер рэстаран Арбат). Над комплексным афармленнем экстэр'ераў і інтэр'ераў працавала мастачка Тамара Кіршчына. Для вонкавага абліцоўвання мастачка выкарыстала аб'ёмныя формы пакрытыя белай эмаллю. Мастачка прыдумала складаны аб'ём — прызма са зрэзам, якая нагадвае язык полымя. Пасярэдзіне ўсіх будынкаў праходзіць палоска залатой смальты. Белы і залаты колеры былі адсыланнем да белакаменнай і золатагаловай выяве Масквы.
Экстэр'ер і інтэр'ер магазінаў і кафэ "Арбат" першапачаткова складалі адзінае візуальнае цэлае. У кавярні ўся ўнутраная кераміка была дэмантаваная падчас рамонту. Універсальнай краме пашанцавала крыху больш — белыя рэльефы з вежамі толькі перафарбавалі ў цёмны колер. У магазіне захаваліся арыгінальныя люстры.

Автор

Выберите автора.

Обратная связь

Написать нам