Монументальное искусство
Загрузка

Результаты фильтрации

Галерея

Точка

Станцыя метро "Плошча Якуба Коласа" Станцыя метро "Плошча Якуба Коласа" Станцыя метро "Плошча Якуба Коласа"
Дата стварэння:1981-1984 гг.
Аўтар:Даўгала Валерый Цімафеевіч, Багушэвіч Юрый Барысавіч, Жарын Генадзій Лаўренцівіч, Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч
Тэматыка:Нацыянальнае, Лірычнае
Тэхніка:Кераміка
Аб'ект:Метро
Даступнасць:Даступна
Месцазнаходжанне:Мінск
Каардынаты:53.915876484396,27.584117214242
Стан:Добра

Станцыя метро "Плошча Якуба Коласа"

Керамічныя пано і кафлі для станцыі рабілі на заводзе ў Радашковічах. Своды станцыі нагадваюць перакрыцці ў традыцыйнай вясковай хаце.
Першапачаткова пано павінны былі пакрываць пуцейныя сцены, затым гарвыканкам захацеў манатонны арнамент на калонах, а ніжнюю частку абліцаваць у цёмны граніт. У мастакоў атрымалася абараніць фігурную кераміку. У апошні момант нехта з чыноўнікаў убачыў у арнаменце антысавецкія сімвалы і запатрабаваў змяніць іх на серп і молат. Прыйшлося запрашаць спецыяліста па беларускай культуры і даказваць нацыянальнае паходжанне арнаменту.
У афармленні станцыі ўключана 13 арыгінальных керамічных пано і 91 паўтаральны элемент. Першапачатковая ідэя афармлення належыць мастакам Юрыю Багушэвічу і Генадзю Жарыну, модулі для керамікі распрацоўваў Валерый Даўгала. Над керамічнымі пано працавала Вольга Аржанухіна. Паўтаральныя элементы рабіў Леў Талбузін.

Автор

Выберите автора.

Обратная связь

Написать нам