| Дата стварэння: | 1978 |
| Аўтар: | Сямашка Віктар Станіслававіч |
| Тэматыка: | Нацыянальнае |
| Аб'ект: | Сталовая |
| Даступнасць: | Патрабуецца дазвол |
| Месцазнаходжанне: | Мінск |
| Каардынаты: | 53.942701405404,27.623659877082 |
| Стан: | На мяжы знікнення |
Сталовая завода "Тэрмапласт"
Пано «Жнівень» знаходзіцца ў сталовай завода Тэрмапласт, мастак Віктара Сямашкі, тэхніка падглазурны роспіс. Гэта значыць, што малюнак наносіўся перад другім абпалам і мастак не мае права на памылку.
Жнівень і верасень — час яблыкаў, і гэты час, прынамсі так жартуюць у Беларусі, трэба неяк перажыць. На пано мы бачым шчаслівых і спакойных людзей, якія збіраюць яблыкі: прыгожыя маладыя дзяўчыны, хлопчык-падлетак - мастак адлюстраваў уласнага сына, пара бацькоў. Галіны яблынь падобныя на зялёны арнамент, у які ўплецены людзі, кветкі і птушкі.