| Дата стварэння: | 1972-1973 |
| Аўтар: | Шчасная Нінэль Іванаўна |
| Тэматыка: | Лірычнае |
| Тэхніка: | Вітраж |
| Аб'ект: | Адміністрацыйны будынак / мэрыя |
| Даступнасць: | Даступна |
| Месцазнаходжанне: | Мінск |
| Каардынаты: | 53.9049549,27.5395525 |
| Стан: | Добра |
Літые вітражы Нэлі Шчаснай у былым будынку НДІ харчовай прамысловасці
Вітражы Нэлі Шчаснай адны з самых любімых многімі манументальных прац у Мінску. І адна з першых прац мастачкі ў тэхніцы літой вітраж. Вітражам пашанцавала, разам з мазаікай Кішчанкам яны ўключаны ў рэестр гісторыка мастацкай спадчыны.
Увесь працаёмкі працэс у тым ліку адліў шкла на шклозаводзе Нёман і наступны мантаж на аб'екце, мастачка рабіла сама. Космас, папараць-кветка, поры года — тэмы малюнкаў. Мастачка працавала над кожным фігурным блокам, прамалёўвала прожылкі лісця, структуру сняжынак. Кругавая кампазіцыя вітражоў глядзельна павялічвае цёмныя ўнутраныя памяшканні НДІ.
Вітражныя кампазіцыі "Восень", "Вясна", "Папараць-кветка", "Лета", "Зіма", "Наша галактыка" запаўняюць аконныя праёмы ў калідорах адміністрацыйнага будынка з другога па сёмы паверхі, побач з ліфтамі.